Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 14:24 ]  Арабскія краіны выступаюць супраць новай мірнай ініцыятывы на Блізкім Усходзе


КАІР. Прапанаваны Савудаўскай Арабіяй плян мірнага ўрэгуляваньня на Блізкім Усходзе сутыкаецца з апазыцыяй у арабскім сьвеце. Паводле пляну, арабскія краіны маюць прызнаць Ізраіль, а ён вывесьці свае войскі з палестынскіх тэрыторыяў. Але Сырыя, Лібан і Іран патрабуюць, каб палестынскія ўцекачы яшчэ мелі права вярнуцца на радзіму. Лідэр Лібіі Муамар Кадафі ўвогуле адрынуў новую мірную ініцыятыву і прапанаваў свой плян, у якім закладзенае патрабаваньне зьнішчыць увесь арсэнал ізраільскай зброі масавага зьнішчэньня. Генэральны сакратар Лігі арабскіх краінаў Амр Муса прыбыў у Савудаўскую Арабію дзеля абмеркаваньня сытуацыі.
XS
SM
MD
LG