ЛЁНДАН. Брытанскі міністар абароны Джэф Хун заявіў, што Вялікая Брытанія гатовая ў выпадку неабходнасьці падтрымаць ваенныя дзеяньні ЗША супраць Іраку. Але, як паведаміў Хун у інтэрвію радыёстанцыі ВВС, рашэньня пра наладжваньне апэрацыі пакуль няма. Сёньня ж ірацкі ўрад прапанаваў Вялікай Брытаніі пераканацца ў тым, што Ірак ня мае зброі масавага зьнішчэньня. Багдад выказаў гатовасьць дапусьціць у краіну групу брытанскіх экспэртаў.