Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 17:22 ]  Працягваецца суд над былым прэзыдэнтам Югаславіі Мілошавічам


ГААГА. У Гаазе працягваецца суд над былым прэзыдэнтам Югаславіі Слабаданам Мілошавічам. Экс-прэзыдэнт зноў выступіў з патрабаваньнем вызваліць яго з-пад варты, каб ён мог лепш падрыхтавацца да абароны, якую ажыцьцяўляе сам. Падсудны паскардзіўся на тое, што ў яго не працуе тэлефон, і заявіў, што пазбаўлены роўных з прадстаўнікамі абвінавачаньня магчымасьцяў для падрыхтоўкі да судовых паседжаньняў. Мілошавіч, справу якога разглядаее Міжнародны трыбунал, абвінавачваецца ў ваенных злачынствах, генацыдзе і злачынствах супраць чалавечнасьці ў часе ўзброеных канфліктаў на Балкагах у 1990-х гадох.
XS
SM
MD
LG