Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 17:19 ]  50 індуістаў загінулі ў выніку нападу на цягнік ісьлямістаў у Індыі


ДЭЛІ. Афіцыйна паведамляецца, што ў індыйскім штаце Гуджарат прынамсі 50 чалавек загінулі сёньня ў выніку нападу групы ісьлямскіх экстрэмістаў на пасажэрскі цягнік. Мусульмане напалі на цягнік, у якім ехалі прадстаўнікі адной з артадаксальных індуісцкіх груповак. Яны накіроўваліся ў горад Аёдх’я, каб падтрымаць сваіх аднавераў, якія патрабуюць будаўніцтва індуісцкага храму на руінах мячэці, што там знаходзілася. Падчас сутычкі паміж мусульманамі і індуістамі ў цягніку заняўся пажар. Пасьля яго ліквідацыі на бліжэйшай станцыі натоўп індуістаў напаў на мусульманскі квартал. Падчас бойкі загінуў прынамсі адзін чалавек.
XS
SM
MD
LG