ВАШЫНГТОН. Паводле Пэнтагону, некаторыя з амаль 500 палонных, захопленых у Афганістане, могуць паўстаць перад новым ваенным трыбуналам Злучаных Штатаў. Амэрыканскія сьледчыя ўжо некалькі месяцаў дапытваюць асобаў, узятых у палон падчас антытэрарыстычнай апэрацыі. Паводле прадстаўніцы Пэнтагону Вікторыі Кларк, дагэтуль намаганьні сьледчых былі скіраваныя на атрыманьне інфармацыі пра тэрарыстычную сетку, а не на распрацоўку справаў затрыманых.