ЕРУСАЛІМ. Два ўзброеныя палестынцы абстралялі сёньня аўтобусны прыпынак у Ерусаліме, параніўшы як найменей дзесяць чалавек. Ізраільскія сілы бясьпекі забілі аднаго з нападнікаў, тым часам як другому ўдалося ўцячы. Раней сёньня двое ізраільцаў былі забітыя на тэрыторыі Заходняга Берагу Ярдану, калі невядомыя нападнікі абстралялі іхны аўтамабіль. Ізраільскія вайскоўцы таксама застрэлілі 15-гадовую палестынскую дзяўчыну, якая кінулася на іх з нажом. Урэшце, адзін палестынец, які завозіў сваю цяжарную жонку ў шпіталь, быў застрэлены на адным з блёк-пастоў.