Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 19:34 ]  Пакістанскаму МУС вядомы забойцы Пэрла


КАРАЧЫ. Міністар унутраных справаў Пакістану Майнудзін Хайдэр заявіў, што яму вядомыя забойцы амерыканскага журналіста Дэніэла Пэрла. Ён падкрэсьліў, што праваахоўчыя ворганы вядуць актыўны вышук злачынцаў. Як паведаміла агенства Ройтар са спасылкай на пакістанскую паліцыю, тыя, хто маюць дачыненьне да забойства Пэрла, хутчэй за ўсё хаваюцца ў горадзе Пэшэвар на мяжы з Афганістанам. Вядзецца пошук цела журналіста. Паводле следства, ён быў забіты больш за тыдзень таму.
XS
SM
MD
LG