Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 04:19 ]  Забіты лідэр ангольскіх паўстанцаў


ЛУАНДА. Ангольскія ўлады паведамілі пра сьмерць вэтэрана паўстанцкага руху Жонаса Савімбі. Ва ўрадавай заяве гаворыцца, што Савімбі быў забіты ўчора ў перастрэлцы паміж ангольскімі ўрадавымі сіламі і паўстанцамі з руху УНІТА. Пакуль што няма ензалежных пацьверджаньняў сьмерці Савімбі, які кіраваў рухам УНІТА на працягу больш чым 30 гадоў. Паўстанцкі рух УНІТА вядзе грамадзянскую вайну амаль бесьперапынна ад 1975 году і нейкі час у 1992 годзе кантраляваў больш чым палову тэрыторыі Анголы.
XS
SM
MD
LG