Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 04:17 ]  Ізраіль аддзяляецца ад палестынцаў буфэрнай зонай


ГАЗА (ПАЛЕСТЫНСКАЯ АЎТАНОМІЯ). Прадстаўнік палестынскіх уладаў заявіў, што пляны Ізраілю стварыць буфэрную зону вакол палестынскіх тэрыторыяў раўназначныя ізаляцыі палестынцаў у «вялікай турме» і што гэтыя пляны выклічуць супраціў мясцовага насельніцтва. Сакратар палестынскага ўраду Ахмэд Абдэль Рахман таксама зазначыў, што пляны, абвешчаныя гэтымі днямі ізраільскім прэм’ерам Арыэлем Шаронам, не прынясуць бясьпеку Ізраілю. Буфэрная зона працягнецца ад гораду Джэнін на поўначы Заходняга Берагу Ярдану да Хеўрону на поўдні. Яна будзе шырынёю некалькі кілямэтраў і будзе ўлучаць блёк-пасты, траншэі і мінныя палі. Пабудова буфэрнай зоны мае распачацца найбліжэйшымі днямі.
XS
SM
MD
LG