Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 04:16 ]  Шэф нямецкай дыпляматыі крытыкуе замежную палітыку ЗША


БЭРЛІН. Міністар замежных справаў Нямеччыны Ёшка Фішэр зноў скрытыкаваў замежную палітыку Злучаных Штатаў. Выступаючы перад дэпутатамі бундэстагу Фішэр сказаў, што, на ягоную думку, важна, каб Эўропа выказала занепакоенасьць далейшымі плянамі Амэрыкі ў барацьбе з тэрарызмам. Крытыку Фішэра найперш выклікала нядаўняя заява прэзыдэнта Буша пра існаваньне «восі зла», якую нібыта ўтвараюць Іран, Ірак і Паўночная Карэя. Тым часам учора ў Парыжы памочніца дзяржсакратара ЗША Элізабэт Джоўнз зазначыла, што Бушава заява была недакладна зразуметая за мяжою. Паводле яе, заява пра «вось зла» прызначалася для амэрыканскай аўдыторыі, каб амэрыканцы зразумелі маштабнасьць барацьбы з тэрарызмам.
XS
SM
MD
LG