БЭРЛІН. Як паведамілі ў федэральнай нямецкай паліцыі, сёньня ў Гановэры арыштаваны чалавек, які падазраецца ў тэрарызме.
Прадстаўнік нямецкіх правахоўчых ворганаў зазначыў, што падазраваны хутчэй за ўсё мае дачыненьне да ісьлямскай тэрарыстычнай арганізацыі, аднак не зьвязаны з тэрактамі 11 верасьня ў Злучаных Штатах.