РЫГА. Генэральны сакратар НАТО Джордж Робэртсан заявіў, што Латвія павінна зьмяніць выбарчае заканадаўства, перш чым атрымае запросіны ўступіць у НАТО.
Выступаючы сёньня ў парлямэнце Латвіі, Робэртсан, у прыватнасьці, узгадаў латвійскі закон аб выбарах, які патрабуе ад кандыдатаў у дэпутаты абавязковага іспыту з латыскай мовы.
Супраць гэтага патрабаваньня выступае расейскамоўная меншасьць Латвіі. Арганізацыя па бясьпецы і супрацоўніцтву ў Эўропе таксама крытыкуе закон. Кіраўніцтва Латвіі выказала надзею, што гэтая праблема будзе ўрэгуляваная.