Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 03:49 ]  Ізраіль помсьціць за забойства вайскоўцаў


ГАЗА (ПАЛЕСТЫНСКАЯ АЎТАНОМІЯ). Паведамляецца, што як найменей чацьвёра палестынцаў былі забітыя падчас новых дзеяньняў ізраільскіх вайскоўцаў у Паласе Газа. Гэтыя паведамленьні паступілі пасьля таго, як ізраільскія вайскоўцы і танкі ўвайшлі сёньня на сьвітаньні ў палестынскі лягер уцекачоў Рафах на поўдні Паласы Газа. Ізраільскія вайсковыя аддзелы таяксама ўчынілі сёньня раніцай рэйд у горадзе Газа, падарваўшы мясцовую палестынскую радыё- і тэлестанцыю. Учора падчас ізраільскіх марскіх, паветраных і сухаземных рэйдаў на Заходнім Беразе Ярдану і ў Паласе Газа загінула як найменей 17 палестынцаў. Гэтыя ізраільскія акцыі былі праведзеныя ў адказ на забойства ў аўторак шасьцёх ізраільскіх вайскоўцаў.
XS
SM
MD
LG