Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 16:25 ]  Першы посьпех Мілошавіча ў Гаазе


ГААГА. Былы югаслаўскі прэзыдэнт Слабадан Мілошавіч дамогся першай перамогі ў судовым працэсе Трыбуналу ААН пасьля таго, як судзьдзя Рычард Мэй адхіліў паказаньні галоўнага косаўскага сьведкі Кевіна Кэртыса. Кэртыс павінен быў даць паказаньні адносна месца, дзе нібыта было забіта шмат косаўскіх альбанцаў. Аднак судзьдзя прызнаў ягоныя паказаньні недастаткова праўдападобнымі, паколькі сьведка паўтарыў усё, што пачуў ад іншых. Суд прыпыніў паседжаньне на кароткі тэрмін.
XS
SM
MD
LG