Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 19:51 ]  Ірак заявіў, што выконвае бальшыню міжнародных канвэнцыяў, накіраваных на барацьбу з тэрарызмам


НЬЮ-ЁРК. Ірак заявіў, што выконвае бальшыню міжнародных канвэнцыяў, накіраваных на барацьбу з тэрарызмам, і ў сапраўдны момант разглядае магчымасьць пашырэньня супрацоўніцтва ў гэтай галіне. У адмысловым дакладзе, накіраваным Іракам у Раду Бясьпекі ААН, падкрэсьліваецца таксама, што ўрад краіны зрабіў адмысловыя захады ў галіне барацьбы з тэрарызмам, што і патрабуе адпаведная рэзалюцыя Рады Бясьпекі ААН. Ірак знаходзіцца пад санкцыямі ААН з прычыны адмовы аднавіць супрацоўніцтва зь міжнароднымі ваеннымі інспэктарамі, якія павінны правяраць ірацкія аб’екты, каб пераканацца, што Багдад зьнішчыў усе запасы зброі масавага зьнішчэньня.
XS
SM
MD
LG