ПАРЫЖ. Туркмэнскі апазыцыянэр Барыс Шыхмурадаў, які жыве ў выгнаньні, у часе свайго візыту ў Францыю паведаміў, што рэжым прэзыдэнта Ніязава гэтакі ж небясьпечны, як і Талібан. Былы міністар замежных справаў Шыхмурадаў паведаміў, што ўлады Туркмэністану цягам некалькіх тыдняў арыштавалі 300 апазыцыянэраў.
Тым часам, Ніязаў настойвае на выдачы Шыхмурадава дый яшчэ аднаго апазыцыянэра ў выгнаньні, былога амбасадара ў Турцыі Ханамава. Афіцыйныя туркмэнскія асобы абвінавачваюць іх у фінансавых махлярствах. Учора да туркмэнскай апазыцыі далучыўся прэм’ер-міністар Аразаў, які паведаміў, што ня можа надалей працаваць зь Ніязавым, паколькі той блякуе рэформы.