Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 20:59 ]  НАТО працягне мандат міратворчых сілаў у Македоніі


БРУСЭЛЬ. Паўночнаатлянтычны Альянс пагадзіўся сёньня працягнуць яшчэ на тры месяцы знаходжаньне сваіх міратворчых сілаў у Македоніі, -- паведаміў генэральны сакратар НАТО Джордж Робэртсан. Міратворчы кантынгент забясьпечвае бясьпеку міжнародных назіральнікаў, якія сочаць за выкананьнем дасягнутага ў жніўні летась пагадненьня аб урэгуляваньні этнічнага канфлікту ў Македоніі. Аднак, паводле Робэртсана, асноўная адказнасьць за бясьпеку назіральнікаў нясе македонескі ўрад. Цяперашні мандат сканчваецца напрыканцы сакавіка.
XS
SM
MD
LG