Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 20:57 ]  Эўразьвяз увёў санкцыі супраць рэжыму прэзыдэнта Зымбабвэ


БРУСЭЛЬ. Міністры замежных справаў Эўразьвязу на сваёй сустрэчы ў Брусэлі ў панядзелак ўвялі санкцыі супраць рэжыму прэзыдэнта Зымбабве Рабэрта Мугабэ. Санкцыі распаўсюджваюцца на самога Мугабэ і 19 сябраў ягонай адміністрацыі. Ім забаронены ўезд у краіны Эўразьвязу, а іхныя рахункі ў банках Зьвязу замарожаныя. Таксама накладзенае эмбарга на гандаль зброяй з Зымбабвэ. У заяве Эўразьвязу гаворыцца, што гэтыя захады скіраваныя супраць тых дзеячаў, на якіх ляжыць адказнасьць за парушэньні правоў чалавека ў гэтай паўдзённа- афрыканскай краіне. З Зымбабвэ таксама будуць адкліканыя назіральнікі Эўразьвязу, які прыбылі туды, каб сачыць за правядзеньнем выбараў.
XS
SM
MD
LG