Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 16:34 ]  ЗША і Кыргызстан маюць намер пашырыць ваеннае супрацоўніцтва


БІШКЕК. Старшыня Камітэту кіраўнікоў штабоў узброеных сілаў ЗША генэрал Рычард Маерс выказаўся сёньня ў Бішкеку за пашырэньне супрацоўніцтве ў ваеннай галіне паміж ЗША і Кыргызстанам. Маерс абмеркаваў з прэзыдэнтам Аскарам Акаевым і міністрам абароны Тапоевым міжнародную апэрацыю супраць тэрарызму. Зараз на лётнішчы Манас каля Бішкеку разьмешчаныя 900 замежных вайскоўцаў. Раней, у часе візыту ў Дэлі генэрал Маерс адзначыў, што адносіны паміж ЗША і Індыяй маюць ключавое значэньне для даўгатэрміновай стабільнасьці ў рэгіёне.
XS
SM
MD
LG