Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 16:04 ]  Босьнія-Гэрцагавіна дасягнула значнага прагрэсу ў рэфармаваньні краіны


БРУСЭЛЬ. Кіраўнік міжнароднай адміністрацыі Босьніі Вольфганг Пэтрыч заклікаў Эўразьвяз даць Босьніі магчымасьць далучыцца ў будучыні да Эўразьвязу. Пэтрыч, які ў траўні зыходзіць з пасады, заявіў, што Босьнія-Гэрцагавіна дасягнула значнага прагрэсу ў рэфармаваньні краіны і пабудовы шматэтнічнага грамадзтва. Мяркуецца, што сёньня міністры замежных справаў Эўразьвязу прымуць рашэньне аб міжнародных паліцэйскіх сілах у Босьніі пад эгідай ААН. Пэтрыч выказаўся за неадкладны арышт абвінавачаных у ваенных злачынствах лідэраў басьнійскіх сэрбаў Караджыча і Младзіча.
XS
SM
MD
LG