Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 04:12 ]  Ёшка Фішэр сёньня наведвае Ташкент і Кабул


ТАШКЕНТ. Міністар замежных справаў Нямеччыны Ёшка Фішэр, які накіроўваецца ў Афганістан, зрабіў прыпынак у Ташкенце. Сёньня ён плянуе сустрэцца зь міністрам замежных справаў Узбэкістану Абдулазізам Камілавым. Сёньня ж Фішэр вылятае ў Кабул, дзе будзе мець перамовы зь кіраўніком часовага ўраду Афганістану Хамідам Карзаі, а таксама сустрэнецца зь нямецкімі вайскоўцамі са складу міжнароднага міратворчага кантынгенту. Чакаецца, што Фішэр вернецца ў Бэрлін разам з Карзаі, які распачне свой першы візыт у Нямеччыну ў якасьці афганскага лідэра.
XS
SM
MD
LG