БАГДАД. Прэзыдэнт Іраку Садам Хусэйн заявіў, што Багдад больш не імкнецца атрымаць зброю масавага зьнішчэньня. Пра гэта паведаміла афіцыйнае ірацкае інфармацыйнае агенцтва. Заява Хусэйна прагучэла пасьля шматлікіх папярэджаньняў прэзыдэнта ЗША Джорджа Буша, што Ірак будзе пакараны ў выпадку, калі не адновіць супрацоўніцтва з ваеннымі інспэктарамі. Багдад адмаўляе абвінавачаньні ў тым, што вядзе распрацоўку зброі масавага зьнішчэньня.