Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 20:22 ]  Югаславія хоча назіраць за працэсам Мілошавіча


БЯЛГРАД. Югаславія выказала жаданьне мець магчымасьць непасрэдна назіраць за судовым працэсам над былым прэзыдэнтам Слабаданам Мілошавічам. Міністар замежных справаў Югаславіі Горан Сьвіланавіч накіраваў у Гаагскі трыбунал афіцыйны запыт у гэтай справе, на які пакуль не атрыманы адказ. Міністар заявіў, што Бялград хацеў бы ведаць усе дэталі працэсу, а не сачыць за ім у сродках масавай інфармацыі. Дагэтуль югаслаўскія ўлады імкнуліся цалкам дыстансавацца ад працэсу. На гэтым тыдні югаслаўскі прэм’ер Зоран Джынджыч сказаў, што Югаславія выканала сваю ролю, перадаўшы Мілошавіча ў Гаагу, і «праблема Мілошавіча цяпер болей не абцяжарвае ягоную краіну».
XS
SM
MD
LG