Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 20:19 ]  Расейцы працягваюць блякаду гораду Старыя Атагі


УЛАДЗІКАЎКАЗ. Расейскія сілы трэці дзень працягваюць блякаду чачэнскага гораду Старыя Атагі, спыніўшы ўвесь аўтамабільны рух і не выпускаючы жыхароў з гораду. Паводле расейцаў, у горадзе хаваюцца чачэнскія паўстанцы. Прадстаўнік афіцыйнай прамаскоўскай адміністрацыі паведаміў, што за апошнія суткі адбылося сем нападаў на расейскія фэдэральныя сілы. У Грозным падарваўся на міне расейскі БТР, у выніку чаго двое вайскоўцаў загінула і двое было паранена. Яшчэ адзін расейскі вайсковец падарваўся на міне ў горадзе Гудэрмэс. Гэтыя паведамленьні пакуль што не былі пацьверджаныя з надзейных крыніцаў.
XS
SM
MD
LG