Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 20:23 ]  У Гаазе працягваецца працэс над Мілошавічам


ГААГА. У Гаагскім трыбунале працягваецца судовы працэс над былым прэзыдэнтам Югаславіі Слабаданам Мілошавічам. Наступнае паседжаньне адбудзецца ў панядзелак. На ім Мілошавіч будзе мець яшчэ тры гадзіны на заканчэньне свайго абароннага выступу. Пасьля на судзе ў справе абвінавачаньняў у генацыдзе і злачынствах супраць чалавечнасьці пачнуць выступаць сьведкі. Чакаецца, што судовы працэс працягнецца ня менш за год. На сёньняшнім паседжаньні Мілошавіч абвінаваціў НАТО ў наўмысным бамбаваньні цывільнага насельніцтва і ў выкарыстаньні ўцёкаў косаўскіх альбанцаў для апраяўданьня паветраных удараў. Супраць Мілошавіча высунута 66 абвінавачаньняў у сувязі з войнамі 90-х гадоў у Босьніі, Харватыі і Косаве. Калі ён будзе прызнаны вінаватым, ён можа правесьці рэшту жыцьця за кратамі.
XS
SM
MD
LG