Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 15:14 ]  Ізраіль вывеў войскі з Паласы Газа


ПАЛАСА ГАЗА. Ізраіль сёньня вывеў свае войскі з Паласы Газа, дзе яны знаходзіліся зь мінулага тыдня. У сераду ў часе апэрацыі ў Паласе Газа былі забітыя 6 палестынцаў і 18 арыштаваныя паводле падозраньня ў тэрарызме. Учора Дзяржсакратар ЗША Колін Паўэл паведаміў, што Ясір Арафат як кіраўнік Палестынскай аўтаноміі прызнаў сваю адказнасьць за спробу кантрабанды зброі на пачатку студзеня, хоць і адмаўляе свой асабісты ўдзел у інцыдэнце. Сёньня міністар замежных справаў Нямеччыны Ёшка Фішэр прыбыў на Блізкі Ўсход дзеля перамоваў зь лідэрамі Ізраілю і Палестынскай аўтаноміі. Там ужо знаходзіцца міністар замежных справаў Вялікай Брытаніі Джэк Стро. Абодвы міністры прыкладаюць намаганьні ў справе разьвязаньня блізкаўсходняга канфлікту.
XS
SM
MD
LG