Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 20:51 ]  Прэзыдэнт ЗША абвесьціў будучыя захады супраць Іраку


Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш сказаў, што ён прыме дзеяньні ў в адносінах Іраку, аднак ён адмовіўся ўдакладніць, якога роду дзеяньні маюцца на ўвазе. Падчас сумеснай прэсавай канферэнцыі з лідэрам пакістану Пэрвэзам Мушарафам у Белым Доме Буш заявіў, што ірацкі лідэр Садам Хусэйн мусіць зразумець, што ЗША маюць сур’ёзны намер абараніць сябе. Джордж Буш дадаў, што самае горшае, што можа стацца – гэта калі тэрарысты аб’яднаюцца з варожымі ЗША краінамі, якія намагаюцца атрымаць зброю масавага зьнішчэньня. Прэзыдэнты ЗША і Пакістану Джордж Буш і Пэрвэз Мушараф абмеркавалі ў Вашынгтоне шырокае кола пытаньняў, улучна зь лёсам выкрадзенага амэрыканскага журналіста з Уол Стрыт Джорнэл Дэніэла Пёрла. Мушараф заявіў, што ён упэўнены ў тым, што Пёрл жывы
XS
SM
MD
LG