Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 04:14 ]  Сёньня ізраільскія вайскоўцы пры падтрымцы танкаў увайшлі на тэрыторыю Палестынскае аўтаноміі


МЕСТА ГАЗА. Сёньня ізраільскія вайскоўцы пры падтрымцы танкаў увайшлі на тэрыторыю Палестынскае аўтаноміі ў паўночнай частцы Паласы Газа. Паведамляецца, што войска знаходзіцца ў местах Бэйт Лахія і Бэйт Ханун. Тры палестынскія паліцыянты загінулі. Вайсковае кіраўніцтва заяўляе, што апэрацыя праводзіцца ў адказ на абстрэлы ізраільскіх населеных пунктаў ракетамі і мінамі з тэрыторыі Паласы Газа. Міністар абароны Ізраілю Бэньямін Эль-Эліязэр заявіў, што ў зьвязку з гэтым ізраільскае войска можа заняць частку палестынскіх тэрыторыяў. Злучаныя Штаты скрытыкавалі Ізраіль за авіяўдары нанесеныя ў панядзелак па аб’ектах палестынскіх сілаў бясьпекі ўв адказ на напады з боку палестынцаў.
XS
SM
MD
LG