Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 02:56 ]  Карла дэль Понтэ упэўненая, што Мілошавіч будзе прызнаны вінаватым у ваенных злачынствах


ГААГА. Галоўны пракурор Міжнароднага трыбуналу Карла дэль Понтэ упэўненая, што былы прэзыдэнт Сэрбіі, а потым Югаславіі Слабадан Мілошавіч будзе прызнаны вінаватым у ваенных злачынствах. Учора, у часе выступу ў першы дзень працэсу над Мілошавічам дэль Понтэ сказала, што былы югаслаўскі лідар мусіць несьці пэрсанальную адказнасьць за забойствы, катаваньні, дэпартацыю і іншыя злачынствы супраць чалавечнасьці, зьдзейсьненыя ім у часе войнаў у Харватыі, Босьніі і Косава ў 90-ых гадох. У прамове ў адказ Мілошавіч заявіў, што будзе абараняць сябе сам. Мяркуецца, што суд працягнецца два гады.
XS
SM
MD
LG