МІЛУОКІ, ЗША. Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш зрабіў чарговае папярэджаньне Іраку, Ірану і Паўночнай Карэі. Выступаючы ў штаце Вісконсін, ён заявіў, што Злучаныя Штаты маюць місію спыніць тыя краіны, якія разьвіваюць зброю масавага зьнішчэньня. Буш дадаў, што ён не дазволіць рэжымам тыпу тых, што ў Іране, Іраку і Паўночнай Карэі пагражаць амэрыканскаму шляху жыцьця. На пачатку месяца Буш назваў гэтыя краіны “восьсю зла”. Ірак, Іран і Паўночная Карэя адрынулі гэтую характарыстыку прэзыдэнта ЗША.