Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 04:47 ]  Знойдзеныя целы людзей, забітых у Афганістане 4 лютага


ВАШЫНГТОН. Міністэрства абароны ЗША паведаміла, што ў горным раёне на ўсходзе Афганістану, дзе 4 лютага быў нанесены ракетны ўдар па групе невядомых (мяркуецца, баявікоў “Аль-Кайды”), знойдзеныя целы загіблых, а таксама зброя і дакумэнты. На брыфінгу ў Вашынгтоне прадастаўнік Пэнтагону адмірал Джон Стафлэбім абверг паведамленьні пра тое, што трое забітых былі цывільнымі. Аднак, ён падкрэсьліў, што іхныя асобы пакуль невядомыя. Раней амэрыканскія афіцыйныя асобы не выключалі, што сярод загіблых мог быць Усама бін Лядэн. Знойдзеныя парэшткі будуць накіраваныя дзеля экспэртызы ў амэрыканскую ваенную лябараторыю на поўначы Афганістану.
XS
SM
MD
LG