Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 19:20 ]  АРЫШТАВАНЫЯ ДВОЕ ПАДАЗРАВАНЫХ У ДАТЫЧНАСЬЦІ ДА ВЫКРАДАНЬНЯ АМЭРЫКАНСКАГА ЖУРНАЛІСТА


(Ісьлямабад) Пакістанская паліцыя правяла шэраг новых арыштаў у сувязі з пошукамі захопленага ў закладнікі амэрыканскага журналіста Дэніэла Пёрла. Прадстаўнік паліцыі ў Іслямабадзе заявіў, што два чалавекі былі затрыманыя сёньня ў пакістанскай сталіцы. Такім чынам, колькасьць затрыманых, якія падазраюцца ў датычнасьці да выкраданьня журналіста сёлета 23 студзеня, зараз складае 15 чалавек. Апошнія арышты адбыліся пасьля таго, як былі перахопленыя некалькі тэлефанаваньняў праз мабільны тэлефон. Раней былі арыштаваныя тры чалавекі, датычныя да адпраўкі праз электронную пошту паведамленьня з пагрозамі забіць Пёрла і фатаграфіяй, на якой відаць пісталет, прыстаўлены да скроні журналіста
XS
SM
MD
LG