Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 03:49 ]  Афганістан спадзяецца на ваеннае супрацоўніцтва з Расеяй


МАСКВА. Міністар абароны часовага афганскага ўраду Мухамад Фагім заявіў, што Афганістан спадзяецца на ваеннае супрацоўніцтва з Расеяй. Генэрал Фагім зрабіў гэтую заяву напярэдадні візыту ў Маскву. На думку Фагіма, супрацоўніцтва з Расеяй будзе плённым з эканамічнага гледзішча, бо амаль уся вайсковая тэхніка ў Афганістане – расейскай вытворчасьці, а шмат афіцэраў афганскага войска праходзілі падрыхтоўку ў савецкіх вайсковых вучэльнях. Фагім заявіў, што Афганістан зацікаўлены ў аднаўленьні паставак расейскага ўзбраеньня. У Маскве ён спадзяецца заключыць шэраг пагадненьняў з расейскім Міністэрствам абароны.
XS
SM
MD
LG