ІСЬЛЯМАБАД. Кіраўнік часовага ўраду Афганістану Карзаі сёньня наведае Пакістан. Ён абмяркуе з прэзыдэнтам Мушарафам праблемы вяртаньня тысячаў затрыманых у Афганістане пакістанцаў, якія ваявалі на баку талібаў. Учора Карзаі заявіў, што ягоная адміністрацыя ня будзе ўмешвацца ў працу камісіі, якая ўсталюе скліканьне пераходнага ўраду краіны. Учора ў Кабуле адбылося першае паседжаньне камісіі, якая мае за мэту скліканьне вялікай рады плямёнаў Лоя Джыргі. Карзаі выказаў спадзяваньне, што Лоя Джырга дапаможа народу Афганістану выбраць свой далейшы лёс. Абраны вялікай радай урад будзе кіраваць краінай паўтара года – да правядзеньня дэмакратычных выбараў.