Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 20:09 ]  Эўрапарлямэнт запрасіў у Страсбур Арафата і Шарона


СТРАСБУРГ. Эўрапейскі Парлямэнт сёньня выказаўся супраць блякаваньня палестынскага лідэра Ясіра Арафата ў ягоным офісе на Заходнім беразе Ярдану, запрасіўшы яго ў Страсбур. Парлямэнт таксама запрасіў ізраільскага міністра замежных справаў Шымона Пэрэса. Заканадаўчы ворган Эўразьвязу таксама адзначыў у рэзалюцыі, што ён быў шакаваны нядаўняй заявай прэм’ер-міністра Ізраілю Арыэля Шарона, што той шкадуе, што Арафат ня быў забіты колькі гадоў таму. Чакаецца, што Шарон, які знаходзіцца зь візытам у ЗША і празь некалькі гадзінаў будзе мець перамовы з Джорджам Бушам, папросіць, каб Злучаныя Штаты не кантактавалі з палестынскімі ўладамі. Перад пачаткам перамоваў прадстаўнік Белага дому сказаў, што ЗША не плянуюць разрываць кантакты з палястынскімі ўладамі.
XS
SM
MD
LG