Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 04:52 ]  НАТО ўхваляе арышт альбанскіх паўстанцаў у Косаве


БРУСЭЛЬ. Генэральны сакратар НАТО Робэртсан ухваліў арышт у Косаве трох былых паўстанцаў. Трое альбанцаў былі арыштаваныя на мінулым тыдні паліцыяй ААН і вайскоўцамі міжнароднага міратворчага кантынгенту. Гэта першыя альбанцы, затрыманыя паводле абвінавачаньня ў ваеных злачынствах. У сувязі з арыштам у сталіцы Косава Прышціне тры дні адбываліся вулічныя пратэсты. Робэртсан заявіў, што абвінавачаныя будуць мець магчымасьць бараніцца ў судзе і будуць выпушчаныя на свабоду, калі іх віна ня будзе даказаная.
XS
SM
MD
LG