Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 20:43 ]  У Чачэніі адбыўся замах на намесьніка старшыні ўраду рэспублікі


ГРОЗНЫ. У Чачэніі адбыўся замах на намесьніка старшыні ўраду рэспублікі Алі Алаўдзінава. Ягоны аўтамабіль быў падарваны сёньня раніцай па дарозе ў Грозны. Алаўдзінаў не пацярпеў. Параненыя два ягоных ахоўнікі. У Ачхой-Мартанаўскім раёне адзін вайсковец загінуў і двое параненыя. Яны падарваліся на фугасе. Узброеныя сутычкі адбываюцца таксама ў Грозным і Аргуне.
XS
SM
MD
LG