ЖЭНЭВА. Сёньня ў Швайцарыі пачаліся перамовы паміж ЗША і Расеяй у справе перагляду санкцыяў ААН супраць Іраку. Плян перагляду санкцыяў прадугледжвае пашырэньне намэнклятуры тавараў, якія дазваляецца імпартаваць Іраку. Ірацкі ўрад патрабуе поўнага скасаваньня санкцыяў.