Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 16:27 ]  Расея вітае гатовасьць ЗША падпісаць дамову аб скарачэньні ядзерных узбраеньняў


МАСКВА. Расейскія ўлады сёньня віталі гатовасць амэрыканскага ўраду падпісаць новую дамову аб скарачэньні ядзерных узбраеньняў. Генэрал-палкоўнік Юры Балуеўскі, намесьнік старшыні генэральнага штабу расейскага войска, выказаў думку, што дамоўленасць у гэтай справе можа быць дасягнутая яшчэ да візыту прэзыдэнта Джорджа Буша ў Расею ў траўні сёлета. Раней прэзыдэнты ЗША і Расеі Джордж Буш і Уладзімер Пуцін дамовіліся значна скараціць ядзерныя арсэналы абедзьвюх краінаў.
XS
SM
MD
LG