Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 04:21 ]  У лістападзе на саміце НАТО пашырыцца


ВАШЫНГТОН Дзяржаўны сакратар ЗША Колін Паўэл выказаў упэўненасьць, што ў лістападзе на саміце НАТО ў Празе шэраг дзяржаваў атрымаюць запрашэньне ўступіць у Паўночнаатлянтычны блёк. Выступаючы ў сэнацкім камітэце замежных справаў, Дзяржсакратар сказаў, што ён пакуль не гатовы назваць дакладную лічбу гэтых краінаў. Паўэл, аднак, зазначыў, што НАТО ў выніку істотна павялічыцца. На сёньня дзевяць эўрапейскіх краінаў зьвярнуліся з просьбай уступіць у НАТО. Гэта Альбанія, Баўгарыя, Эстонія, Латвія, Літва, Македонія, Румынія, Славаччына і Славенія. Колін Паўэл таксама заявіў, што Злучаныя Штаты гатовыя падпісаць з Расеяй юрыдычна абавязковае для абодвух бакоў пагадненьне аб скарачэньні ядзерных ўззбраеньняў. Паводле Паўэла, Прэзыдэнты ЗША і Расеі Джордж Буш і Ўладзімер Пуцін вырашылі рэзка скараціць наступальныя ўззбраеньні.
XS
SM
MD
LG