Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 19:53 ]  Расея прапануе Індыі больш шчыльнае ваеннае супрацоўніцтва


ДЭЛІ. Намесьнік прэм’ер-міністра Расеі Ільля Клябанаў заявіў, што Расея і Індыя знаходзяцца ля парогу новага, больш шчыльнага ваеннага супрацоўніцтва і сяброўства. Клябанаў сказаў, што ён прывёз у Індыю прапановы ў новым стратэгічным партнэрстве для сумесмных прадпрыемстваў з роўнымі фінансавымі долямі, якія займаюцца дасьледаваньнямі і распрацоўкай высокатэхналягічнай зброі. Паводле Клябанава, абедзьве краіны павінны разам распрацоўваць новыя сыстэмы ўзбраеньня. Чакаецца, што Клябанаў падпіша пратакол аб ваенным супрацоўніцтве і абмяркуе эканамічную каапэрацыю зь міністрам фінансаў Індыі Джасхвантам Сынхам.
XS
SM
MD
LG