Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 15:34 ]  Распачаліся сумесныя вучэньні войскаў ЗША і Кыргызстану


БІШКЕК. Злучаныя Штаты і Кыргызстан распачалі сёньня сумесныя манэўры, у якіх адпрцоўваюцца магчымыя сытуацыі ў вайне з тэрарыстамі і эвакуацыя параненых з аддаленых раёнаў. Міністэрства абароны Кыргызстану паведаміла, што вучэньні ў горных раёнах краіны працягнуцца да 14 лютага. Амэрыканскія сілы карыстаюцца лётнішчам каля Бішкеку. Не зважаючы на цеснае супрацоўнітва ў вайсковай галіне, амбасада ЗША ў Кыргызстане апублікавала заяву, у якой асудзіла арышт апазыцыйнага парлямэнтара Азімбека Бэкназарава, а таксама перасьлед мэдыяў і парушэньне рэлігійных свабодаў у краіне.
XS
SM
MD
LG