АРГАНІЗАЦЫЯ АБ’ЕДНАНЫХ НАЦЫЯЎ. Міністар Замежных справаў Ізраілю Шымон Пэрас, пасьля перамоваў з Гэнэральным сакратаром ААН Кофі Ананам, абвінаваціў Іран у дапамозе базаванай на поўдні Лівану палестынскай групоўцы Хэзбалах. Паводле Пэраса, Тэгэран засылае ў Ліван аддзелы “варты іслямскай рэвалюцыі і пастачае групоўцы Хэзбалах тысячы ракетаў тыпу “Кацюша”, якія могуць дасягнуць аб’ектаў у цэнтральным Ізраілі.