Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 02:17 ]  Аднаўленьне сувязяў з Сэрбіяй лепшы спосаб збліжэньня Чарнагорыі з Эўропай


БРУСЭЛЬ. Сябра кіраўніцтва Эўразьвязу Гаўер Саляна заявіў, што аднаўленьне цесных сувязяў з Сэрбіяй стала б найбольш эфэктыўным спосабам інтэграцыі і збліжэньня Чарнагорыі з Эўропай. У часе выступу на нарадзе ў Брусэлі, дзе былі і чарнагорскія ды сэрбскія экспэрты, Салана падкрэсьліў, што ў інтарэсах абедзьвюх краінаў пераадолець рознагалосьсі. Ён выказаў думку, што незалежнасьць Чарнагорыі можа пацягнуць за сабой сур’ёзныя эканамічныя страты і ўзмацніць нестабільнасьць на Балканах. Сёлета ў весну чарнагорскае кіраўніцтва мяркуе правесьці рэфэрэндум у справе незалежнасьці рэспублікі.
XS
SM
MD
LG