Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 21:15 ]  Эўразьвяз, магчыма, запатрабуе ад Ізраілю выплаты рэпарацыяў за разбурэньні


ЕРУСАЛІМ. Эўрапейскі Зьвяз, магчыма, запатрабуе ад Ізраілю выплаты рэпарацыяў за разбурэньні, якія нанесла ізраільскае войска за 16 месяцаў сутычак з палестынцамі, -- заявіў міністар замежных справаў Гішпаніі Хасэп Пікэ ў лісьце да ізраільскага калегі Шымона Пэрэса. Гішпанія зараз старшынюе ў Эўразьвязе. Старшыня эўрапейскай камісіі ў Ерусаліме заявіў, што сур’ёзныя страты панесьлі 17 праектаў разьвіцьця на палестынскіх тэрыторыях, якія фінансуе Эўразьвяз. Сярод разбураных аб’ектаў – лётнішча ў Газе. Сёньня ў выніку выбуху аўтамабіля ў Паласе Газа загінула чатыры чалавекі. Як цьвердзяць сьведкі, аўтамабіль быў падарваны ізраільскай ракетай. Загіблыя накіроўваліся ў бок эгіпецкай мяжы. За некалькі гадзінаў да гэтага ізраільскія гэлікоптэры абстралялі ракетамі палестынскі завод у Паласе Газа. Ізраільцы цьвердзяць, што на заводзе вырабляліся выбуховыя рэчывы. Міністар замежных справаў Ізраілю Шымон Пэрэс заявіў сёньня ў інтэрвію газэце The International Herald Tribune, што Іран экспартаваў каля 8 тысячаў ракетаў групоўцы Хэзбалах у Лібане.
XS
SM
MD
LG