Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 20:17 ]  Турэччына плянуе пабудаваць у Стамбуле тунэль пад пралівам Басфор


АНКАРА. Улады Турэччыны плянуюць пабудаваць у Стамбуле тунэль пад пралівам Басфор. Праз тунэль пройдзе лінія мэтро, якая дазволіць вырашыць шматлікія транспартныя праблемы самага вялікага гораду Турэччыны. Міністар транспарту Актай Вурал паведаміў сёньня, што каштаваць праект будзе болей за паўтары мільярды даляраў. Крэдыт на 850 мільёнаў даляраў гатовы даць японскі банк міжнароднага супрацоўніцтва пры ўмове, што будаваць тунэль будуць толькі японскія і турэцкія фірмы.
XS
SM
MD
LG