Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 16:43 ]  Праект бюджэту ЗША --зьмяншэньне дапамогі замежным краінам


ВАШЫНГТОН Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш сёньня прадставіў Кангрэсу праект бюджэту на 2003 фінансавы год, які пачынаецца з першага кастрычніка. У праекце прадугледжанае істотнае павялічэньне выдаткаў на ўзброеныя сілы і абарону. Напрыклад, расходы на ўнутраную бясьпеку падвояцца. Чакаюцца, аднак, скарачэньні ў некаторых іншых галінах, у прыватнасьці, дапамогі замежным краінам. Напрыклад, дапамога краінам Балтыі ды Ўсходняй Эўропы зьменшыцца з 621 мільёну сёлета да 495 мільёнаў у наступным годзе. Выдаткі краінам Садружнасьці незалежных дзяржаваў упадуць не так істотна – з 784 да 755 мільёнаў даляраў. Канчатковая ўхвала Кангрэсам бюджэту павінна адбыцца восеньню.
XS
SM
MD
LG