Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 16:19 ]  Іран заяўляе, што гатовы адбіць любую атаку


ТЭГЕРАН Камандуючы ваенна-марскімі сіламі Ірану адмірал Абас Махтай заявіў, што войскі гатовыя адбіць любую зьнешнюю атаку. Заява адмірала працягвае вайну словаў паміж ЗША і Іранам, якая пачалася пасьля таго, як прэзыдэнт Буш назваў Іран, Ірак і Паўночную Карэю "восьсю зла". Раней сёньня прадстаўнік міністэрства замежных справаў Ірану Хамід Азефі папярэдзіў ЗША не рабіць непапраўных памылак, маючы на ўвазе ваенныя ўдары супраць Ірану. Азэфі назваў беспадстаўнымі абвінавачваньні міністра абароны ЗША Дональда Рамсфэльда, нібы сябры тэрарыстычнай групоўки Аль-каеда знайшли прытулак у Іране. Азэфі заявіў, што іранская мяжа зачыненая і пад кантролем.
XS
SM
MD
LG