НЬЮ-ЁРК. Некалькі тысячаў чалавек дэманстравалі сёньня ў Нью-Ёрку свой пратэст супраць вайны і разбуральных наступстваў глябалізацыі. Дэманстрацыя адбывалася ў часе сустрэчы найбольш уплывовых у сьвеце палітыкаў і бізнэсоўцаў на штогадовым Усясьветным эканамічным форуме, які мае месца ў Нью-Ёрку. Паводле паліцыі, дэманстрацыя адбывалася мірна, без гвалту, які быў уласьцівы акцыям супраць глябалізацыі ў Генуі, Празе, Сіэтле і іншых гарадох апошнімі гадамі. Каля чатырох тысячаў паліцыянтаў ахоўваюць парадак у Нью-Ёрку, каб не дапусьціць гвалту ў сувязі з пратэстамі.