Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 03:50 ]  Вугоршчына не прымае плян Эўразьвязу субсідаваньня сельскай гаспадаркі


БУДАПЭШТ. Вугоршчына заявіла, што ня можа прыняць прапанаваны Эўрапейскім Зьвязам плян паэтапнага субсідаваньня сельскай гаспадаркі новых сябраў Эўразьвязу і пераконвае, што ўсе краіны Зьвязу павінны мець роўныя ўмовы. Раней Польшча таксама нэгатыўна адрэагавала на плян, паводле якога, першапачаткова наўпроставыя датацыі фармарам краінаў – новых сябраў Зьвязу – складуць 25 адсоткаў ад поўнага аб’ёму і цягам 10 гадоў будуць даведзеныя да ўзроўню, прынятага для ўсіх сябраў Эўразьвязу.
XS
SM
MD
LG